Ось Добра

Просмотр 1 сообщения - с 1 по 1 (всего 1)
  • Автор
    Сообщения
  • #340330
    vitasik
    Участник

    http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/5/EF7F61DA-4C9E-4F53-89CD-B784928B50DA.html

    Палітыка — Пашлі сябру! — тэкставая вэрсія

    серада, 23 траўня 2007, 3:36

    “Gazeta Wyborcza”: “Лукашэнка марыць пра “інтэрнацыянал” супраць ЗША”

    Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

    Польская прэса працягвае камэнтаваць візыт у Беларусь прэзыдэнта Ірану, адзначаючы, што Аляксандар Лукашэнка спрабуе стварыць “інтэрнацыянал супраць ЗША”. З Варшавы Аляксей Дзікавіцкі.

    “Аляксандар Лукашэнка шукае сяброў перадусім сярод кіраўнікоў краінаў, якія вядуць антыамэрыканскую палітыку і якія ён сам, перайначыўшы Джорджа Буша, назваў “восьсю дабра”. Беларускі кіраўнік марыць пра стварэньне “інтэрнацыяналу” супраць ЗША і таму трымаецца разам з кіраўнікамі Кубы ці Вэнэсуэлы”, – піша ў сёньняшнім нумары “Gazeta Wyborcza”.

    Паводле штодзёньніка, нягледзячы на тое, што афіцыйная мэта візыту Ахмадзінэжада ў Менск – падпісаньне гандлёвых дамоўленасьцяў на тавары шырокага ўжытку, кіраўнікі Ірану і Беларусі “маюць больш цікавыя прапановы”, бо Тэгеран “цікавіцца беларускай зброяй і зброяй расейскай, якую можна набыць празь Менск”.

    “Ахамадзінэжад хоча набыць проціпаветраныя ракеты, якія маглі б абараняць будаўніцтва атамнай электрастанцыі перад магчымай атакай амэрыканскіх самалётаў. У сваю чаргу для Лукашэнкі, які плянуе будаваць уласную АЭС, каштоўным будзе досьвед іранцаў у гэтай справе”, – піша “Wyborcza”.
    Газэта падкрэсьлівае “дзіўнае супадзеньне” – летась у часе выставы зброі ў Менску быў прэзыдэнт Вэнэсуэлы, сёлета – Ірану.

Просмотр 1 сообщения - с 1 по 1 (всего 1)
  • Для ответа в этой теме необходимо авторизоваться.