Гродно-колыбель революции

Главная Форумы Обо всем, кроме шашек Околошашечные темы Гродно-колыбель революции

Просмотр 15 сообщений - с 61 по 75 (из 138 всего)
  • Автор
    Сообщения
  • #370456
    vitasik
    Участник

    Кася Камоцкая прыедзе з канцэртам у абарону Горадні
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: фото, анонсы, отчёты, Гродно, музыка, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Сёньня ўвечары ў Горадні адбыўся першы канцэрт пад лёзунгам “Музыкі —супраць разбурэньня Горадні”. Сабралася каля 170 слухачоў, перад якімі выступіў Віктар Шалкевіч.

    Бард гаворыць, што далучыўся да кампаніі ў абарону Старой Горадні, бо давярае меркаваньням яе ініцыятараў, такіх як доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. Свой горад, у якім Віктар жыве 27 гадоў, ён успрымае безь сьляпой любові: разумее яго слабыя і моцныя бакі. Напісаць песьню пра старую архітэктуру ня так проста, гаворыць ён. Вось аднойчы ў яго атрымаўся тэкст пра Горадню, над якой на шпіцах Фарнага касьцёлу — анёлы з трубамі, і над якой падае дождж…

    З наступным канцэртам у абарону Старой Горадні мае выступіць Кася Камоцкая, – пра гэта паведаміў Павал Мажэйка.

    Што датычыць уладаў, яны пакуль прыпынілі рэканструкцыю гістарычнай забудовы. У радыёперадачах, у афіцыйнай прэсе спрабуюць пераканаць гараджан, што рэканструкцыя адпавядае Генэральнаму пляну разьвіцьця гораду і адбываецца без парушэньняў.
    http://blog.grodno.net/2007/05/23/kasja-kamockaja-pryedze-z-kancehrtam-u-abaronu-goradni/#more-2358

    // Тэкст і фота — Сяргей Астраўцоў, Радые Свабода

    
    2 Комментария
    hppnbbln2rn:11:38, 23.05.2007

    яшчэ тут http://nn.by/index.php?c=ar&i=9018

    yurist:0:47, 24.05.2007

    Дзякуй Аб”яднанай грамадзянскай партыі за прадстауленае памяшканнне. Запрашаем на Касю 30 трауня.

    Отжечь в комментах

    #370457
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/05/22/mastaki-dy-muzyki-baronjac-goradnju/#more-2355

    Рэгістрацыя ініцыятыўнай групы па гарадзкому рэфэрэндуму
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Сход з мэтай рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па правядзеньні гарадзкога рэфэрэндуму адбудзецца 2 чэрвеня, паведаміў НН Вадзім Саранчукоў, адзін зь яго ініцыятараў.

    На 20 чэрвеня папярэдне заплянаваны мастацкі плэнэр, прысьвечаны гістарычнай спадчыне гораду. Сёньня ўжо вядзецца незалежная інжынэрная ацэнка стану будынкаў, што могуць быць зьнесеныя.

    22 траўня у рамках акцыі «Музыкі супраць разбурэньня Горадні» адбудзецца канцэр гарадзенскага барда Віктара Шалкевіча. Адбудзецца канцэрт у памяшканьні «Таварыства Беларускай Школы» па адрасе Будзённага 48а. Пачатак а 18‑й, уваход вольны.

    // Сямён Печанко, Наша Ніва

    
    7 Комментариев
    Svindzer:21:34, 22.05.2007

    Замяніце слова “плебісцыт” на рэферэндум! П. — гэта галасаванне жыхароў пэўнай тэрыторыі па пытанню яе дзяржаўнай прыналежнасці. (напр. уваходжанне Гродна ў склад Польшчы)

    *go:23:20, 22.05.2007

    ой зря ты про Польшу написал

    Svindzer:0:06, 23.05.2007

    Я як прыклад :) Проста не хочацца каб нн і блог апускаліся да узроўню АНТ і СБ дзе ужываюць не тыя паняцці. Плебісцыт і рэферэндум — розныя рэчы.

    hppnbbln2rn:0:11, 23.05.2007

    ёсць кантакт

    zloykak @:9:10, 23.05.2007

    Только, ради бога, не превращайте всё это в политические игрища!

    z:10:20, 23.05.2007

    Ага, в игрища, и гульбища!!!!! Слабо самому пособирать подписи, а не сидеть и тискать клаву, с рассуждениями про “игрища”???

    Клава:13:52, 23.05.2007

    Чтоб ты знал, как он умеет тискать Клаву, не писал бы такой ерунды.

    Отжечь в комментах

    #370458
    vitasik
    Участник

    http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/5/D8C52E82-F47B-4CFB-9BE0-806F9BB8AEC5.html

    Горадня: затрымалі каля пятнаццаці маладых актывістаў

    Сяргей Астраўцоў, Горадня

    У Горадні пасьля 14-й гадзіны затрымалі актывістаў руху супраць разбурэньня гістарычнай забудовы. Актывісты знаходзіліся побач з гмахам старога паравога млына на вуліцы M.Васілька, які пачалі разбураць рабочыя.

    Алесь Залеўскі паведаміў нашаму радыё па тэлефоне, што іх вядзе ў Ленініскі аддзел унутранх справаў маёр Пятро Ленец.

    Міліцыянт сказаў, што інжынэр, які займаўся будынкам, раскажа моладзі пра тое, навошта разбураюць млын. Алесь паведаміў, што затрыманых каля пятнаццаці чалавек.

    Раней сёньня Алеся Залеўскага выклікаў па тэлефоне на гутарку афіцэр КДБ, які сказаў, што яму трэба “ўдакладніць дэталі”, але не паведаміў тэмы размовы. Алесь адказаў, што лепей сустрэцца ў другой палове дня, прычым на вуліцы, ва ўправу КДБ ён ісьці адмовіўся.

    Алесь Залеўскі — рэдактар гарадзенскага онлайн-радыё “Твой стыль”.

    Маладыя актывісты руху “Выратуем Горадню ад разбурэньня” назіраюць за паравым млынам.

    #370459
    vitasik
    Участник

    http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/5/60895859-C44D-490E-9932-9156DE8DB087.html

    У цэнтры Горадні разбураюць стары паравы млын

    Сяргей Астраўцоў, Горадня

    У Горадні разбураюць стары паравы млын на вуліцы Міхася Васілька. Прадстаўнік жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ленінскага раёну паведаміў, што ім даручылі гэта зрабіць гарадзкія ўлады, бо прынятае рашэньне аб разбурэньні гмаху з прычыны яго аварыйнага стану.

    У адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні Радыё Свабода паведамілі, што рашэньня аб тым, што будзе пабудавана на месцы паравога млына, пакуль няма. Раней да гарадзкіх уладаў зьвярталіся прадстаўнікі амбасады Літвы ў Беларусі з просьбай дазволіць ім выкупіць будынак старога млына. Яна плянавалі выкарыстаць яго для пашырэньня Генэральнага консульства Літоўскай Рэспублікі. Яно пакуль што месьціцца ў цокальным паверсе жылога дому.

    За зьнішчэньнем яшчэ аднаго старасьвецкага будынку назіраюць маладыя актывісты руху “Выратуем Горадню ад разбурэньня”

    • “Мастакі – супраць разбурэньня Горадні”
    24.05.2007

    #370460
    vitasik
    Участник

    http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/5/A42606E5-B18C-48F6-BA66-C71A8660DA4E.html

    У Горадні судзяць удзельнікаў акцыі пратэсту

    Сяргей Астраўцоў, Гародня

    У Ленінскі раённы суд Горадні дастаўленыя восем маладых актывістаў. На ўсіх складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.

    Пакуль што суд вынес папярэджаньне дзьвюм дзяўчынам.

    Моладзь прыйшла пратэставаць супраць разбурэньня старога паравога млына ў цэнтры Горадні на вуліцы Міхася Васілька. Яны трымалі расьцяжкі “Не губіце Горадню!” і “Ахоўваецца законам”.

    • Горадня: затрымалі каля пятнаццаці маладых актывістаў, 23.05.2007
    • У цэнтры Горадні разбураюць стары паравы млын , 23.05.2007

    #370461
    vitasik
    Участник

    http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/5/4018DD56-EF9B-4059-A845-79033296B397.html

    У Ленінскім РАУС у Горадні — 11 затрыманых

    Сяргей Астраўцоў, Горадня

    Міліцыянты затрымалі сёньня 13 маладых актывістаў, двух зь якіх адпусьцілі, астатнія знаходзяцца ў Ленінскім райаддзеле міліцыі.

    Як паведаміў адзін з затрыманых, на іх складаецца пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Міліцыянты сказалі, што пасьля гэтага затрыманых даставяць у суд.

    Моладзь знаходзілася каля будынку паравога млыну на вуліцы Васілька, які пачалі руйнаваць. Хлопцы разгарнулі дзьве расьцяжкі: “Не губіце Горадню!” і “Ахоўваецца законам”. Усіх удзельнікаў зьнялі на відэа. У пастарунку на цяперашні час трымаюць чатырох дзяўчат і сем хлопцаў.

    • Горадня: затрымалі каля пятнаццаці маладых актывістаў, 23.05.2007
    • У цэнтры Горадні разбураюць стары паравы млын , 23.05.2007

    #370462
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/

    Гарадзенскім абаронцам
    Автор: daroha
    Рубрики: жызнь, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Божа мой, Божа!

    Дапамажы нам захаваць нашую Горадню! дай нам сілы й мужнасьці, веры й неадступнасьці ў словах і справах нашых! накіруй свой гнеў на гэтых вандалаў, пакарай іх з усёй сваёй моцай!

    мілыя мае хлопцы, мілыя мае дзяўчаты!

    стойце ў праўдзе! змагайцеся! ня бойцеся й не адступайцеся! вельмі шкадую, што зараз ня з вамі фізычна. даруйце, калі можаце. але духам, усім сваім сэрцам я зараз з вамі! прашу вас: не скарайцеся! ня бойцеся! абараняйце нашую любую Горадню!

    арышты, штрафы, прысуды, суткі — гэтага ня трэба баяцца! гэта можа здарыцца з кім заўгодна, але кожны раз здарыцца з героем, а не з злачынцам. памятайце пра гэта й ня бойцеся!

    выходзьце штодня на вуліцу, захінайце ад бульдозэраў НАШЫЯ камяніцы, НАШую ГОРАДню! нават калі яны арыштуюць дзясяткі з вас, не спыняйцеся! колькасьць грае не на іх, колькасьць выкрывае іх жывёльнае аблічча. і дзясяткі зьняволеных абаронцаў горадні — прысуд гэтым вандалам і манкуртам!

    аднойчы мы будзем судзіць іх, усіх. аніхто не пазьбегне нашае кары. кожны зь іх адкажа за свае злачынствы. і суд будзе не нябесны, але наш, зямны, гарадзенскі. бязьлітасны і справядлівы.

    вывешвайце расьцяжкі, расьпісвайце сьцены, распаўсюджвайце ўлёткі. не губляйце час на далікатнасьць і дыпляматычнасьць: гэтыя жывёлы вартыя толькі жывёльнага.

    не здавайцеся! вельмі моцна прашу вас: не здавайцеся! толькі ад вас зараз залежыць лёс нашай любай Горадні!

    комментировать

    #370463
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/05/25/nil-gilevich-velmi-vazhna-ne-sastupac-vandalizmu/

    Ніл Гілевіч: Вельмі важна не саступаць вандалізму
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: интервью, лит-ра, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі:

    Я катэгарычна супраць разбурэння каштоўных гістарычных помнікаў. Дарэчы, такія “рэканструкцыі” ідуць ва ўсіх гарадах Беларусі. Я вітаю супраціўленне свядомых грамадзян. Вельмі важна не саступаць гэтаму вандалізму, нават у сённяшніх умовах несвабоды. Добрае, разумнае, справядлівае слова заўсёды дасць плён. Зерне падае не на камень, і хоць нейкая частка людзей зразумее, што так абыходзіцца са спадчынай нельга.

    #370464
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/05/24/ulady-sprabujuc-rascjarushyc-sily-abaronca%d1%9e/

    Улады спрабуюць расьцярушыць сілы абаронцаў
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: фото, новости, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Пяцёх затрыманых сёння чалавек адпусьцілі без суду: непаўнагадовых, а таксама гісторыка Янку Лялевіча. Апошняга вызвалілі пасьля таго, як прагледзелі відэазапіс, зроблены падчас акцыі міліцэйскім апэратарам. Сем чалавек атрымалі папярэджаньне. Максім Губарэвіч аштрафаваны на 10 базавых велічыняў (310 тыс.бел.руб.).

    Максім Губарэвіч быў пакараны штрафам

    Моладзь зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Судовае паседжаньне праводзіў судзьдзя Мацяюк. Калі разглядалася справа журналіста Алеся Залеўскага, міліцыянт-сьведка пачаў настойваць на больш жорсткім пакараньні для яго, бо той нібыта быў найбольш актыўным арганізатарам апошніх акцыяў. На што судзьдзя адказаў, што будзе кіравацца запісам ў пратаколе, а менавіта «удзел у несанкцыянаваным пікеце».

    Павал Мажэйка мяркуе, што сваімі дзеяньнямі ўлады перасьледуюць некалькі мэтаў: аднаўленьне маштабных руйнаваньняў «аварыйных» камяніцаў, нэўтралізацыю найбольш актыўных абаронцаў Горадні.

    «Амаль адначасова з млыном аднавілася «рэканструкцыя» флігелю — ад яго засталіся толькі сьцены. Магчыма, гэта робіцца, каб расьцярушыць сілы абаронцаў, справакаваць іх і нэўтралізаваць», — мяркуе сп. Мажэйка.

    Алесь Залеўскі паведаміў, што меў гутарку з інжынэрам, адказным за руйнаваньне млыну. Той паведаміў, што адказвае толькі за знос будынку і ня ведае пра далейшы лёс млына.

    // Наша Ніва

    
    3 Комментария
    yurist:23:50, 24.05.2007

    Ребята! А вы не пробовали приложить усилия для объединения всех сил, готовых отстаивать старые здания в Гродно. Пока вы будете делать на своих акциях по 10 человек пиар новы-старым рухам, вас будут как крысят по-одному таскать по ментовкам и награждать сутками-штрафами. Вместо того, чтобы делать из себя героев-одиночек, наладьте систему распространения информации о проводимых акциях. Будет вас не 10, а 100, глядишь и здания разрушать перестанут…

    hppnbbln2rn:23:58, 24.05.2007

    2 yurist:
    ну так подключайтесь! телефон координатора доступен
    напоминаю: +375 (29) 29 660-72-99, Павел
    про рух убрал, это в самом деле не существенно

    Meily:0:03, 25.05.2007

    Як ты сабе уяуляешь распаусюджванне iнфармацыi аб плануемых акцыях? Што гэта можа быць? Паперкi у паштовую скрыню? Можа у каго ёсць iдэi? Бо добрая iдэя — гэта, часам, напалову рэалiзацыя.

    Отжечь в комментах

    #370465
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/05/24/razburajuc-taksama-budynak-hviii-stagodzdzja/

    Разбураюць таксама будынак ХVIII стагодзьдзя!
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Разам з будынкам паравога млыну ХІХ ст., што па вул. Васілька, 3, рабочыя брыгады пачалі валіць таксама будынак ХVШ стагодзьдзя, які знаходзіцца на вул. Горкага, 2. Гэты будынак ўваходзіў у палацавы комплекс каралеўскага адміністратара ў былым прадмесці Гарадніца, збудаваным Антоніем Тызэнгаўзам.

    Да нашага часу захаваліся ўсе тры камяніцы комплексу — улучна з самім палацам, які быў перабудаваны ў ХІХ стагодздзі. Цяпер ён аддадзены праваслаўнай епархіі, у адным мураваным флігелі — кватэры святароў, а другі вырашана знішчыць.

    Паводле “Збору помнікаў Беларусі”, “характар першапачатковай архітэктуры часткова захаваўся ў паўночным флігелі, фасады якога крапаваны арачнымі нішамі”. Менавіта гэты флігель і знішчаюць дашчэнту.

    
    Отжечь в комментах
    Имя:*

    E-mail:*

    URL:

    
    рубрикацияГродно (1078)
    РАТУЙМА ГРОДНА! (97)
    анонсы (228)
    бизнес (321)
    жызнь (520)
    интервью (92)
    история (231)
    культура (193)

    #370466
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/05/24/chto-budet-vmesto-melnicy-govorit-otkazyvajutsja/

    Что будет вместо мельницы, говорить отказываются
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

    В Гродно разрушают старую мельницу на улице М.Василька. Представитель жилищно-коммунального хозяйства Ленинского района сообщил, что им поручили это сделать городские власти, поскольку принято решение о разрушении сооружения по причине его аварийного состояния.

    В администрации Ленинского района Гродно сообщили, что решения о том, что будет построено на месте мельницы, пока нет.

    Ранее к городским властям обращались представители посольства Литвы в Беларуси с просьбой разрешить им выкупить здание старой мельницы. Они планировали использовать его для расширения Генерального консульства Литовской Республики. Оно пока размещается на цокольном этаже жилого дома.

    // via Хартия97

    

    #370467
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/05/24/pjateryh/#more-2375

    Пятерых задержанных отпустили
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: фото, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

    +5

    все фото: Юлия Дорошкевич

    При задержании людей милиционеры отказались представиться, мотивируя это тем, что “и так все знакомы”.
    5 человек уже отпустили, восьмерых повезли в суд. Максиму Губаревичу, активисту партии БНФ, угрожают 15 сутками.

    
    7 Комментариев
    hppnbbln2rn:16:40, 24.05.2007

    http://news.tut.by/politics/88301.html
    http://www.telegraf.by/belarus/2007/05/24/grodno/
    http://naviny.by/rubrics/society/2007/05/24/ic_news_116_271218/

    free:17:17, 24.05.2007

    Чтоб Максим не попал куда, вот бы удивился

    ivan:18:58, 24.05.2007

    отпустили всех уже, вроде как.
    я даже дома уже.
    штраф дали только Максу. что в принцыпе и странно и обыкновенно одновременно.
    а домик снесут полюбому. _гениальный_ инженер ответил, мол ХЗ чё там будет…
    но я лично за этот дом больше не пойду, ибо не такое уж важное здание, чтобы ещё раз за него попадаться…

    Alconafft:21:45, 24.05.2007

    Хоть одна трезвая мысль: “ибо не такое уж важное здание, чтобы ещё раз за него попадаться…”
    Наконец-то стали думать!

    garadzensky:21:49, 24.05.2007

    ну, алконафт, достал ты уже тут всех… слов нет

    Alconafft:22:28, 24.05.2007

    У вас мания величия… Ибо не “всех” а только ограниченный круг лиц.

    hppnbbln2rn:23:34, 24.05.2007

    2 garadzensky:
    пусть говорит, интересно следить за мозгодвижениями:) можно, кстати, начать ставки делать, какую тактику словесного поноса применит к очередной “нячэснай” новости :)

    Отжечь в комментах

    #370468
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/05/24/2374/

    Затрыманыя 13 абаронцаў Старога горада
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

    13 чалавек, з якіх 3 непаўналетнія, затрыманыя паўгадзіны таму ў Гродне.

    Маладыя актывісты руху “Выратуем Гародню ад разбурэнняў” дзяжурылі каля старога млына. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў адным з РАУС горада. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў адзін з затрыманых Алесь Залеўскі, пасля чаго ў яго адабралі мабільны тэлефон. // belradio.fm

    

    #370469
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/05/24/stroiteli-snova-nachali-raboty-vozle-melnicy/#more-2372

    Строители снова начали работы возле мельницы
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: фото, новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Возле здания паровой мельницы на ул. Василька с 8 утра строители снова начали работы. Вчера здание 19 века пытались снести. Интересно, что этот памятник архитектуры в стиле промышленной эклектики не был включен в список зданий, планируемых к сносу. По последней информации, снос здания проводит ЖКХ, которое по своему статусу просто не имеет права этим заниматься.

    Строители говорят, что работы по сносу здания они продолжат, как им и приказало начальство. Ожидают спецтехнику. Около здания сейчас дежурят около 10 молодых людей с растяжками. Молодежь настроена решительно и призывает всех, кто может, присоединиться. Желательно приходить с фотоаппаратами и видеокамерами, чтобы фиксировать все происходящее, а также лица всех исполнителей и участников “реконструкции”.

    “Реконструкция”, которую вчера остановили:

    См. также фото тут

    
    3 Комментария
    Meily:14:29, 24.05.2007

    Навiны з месца падзей: Моладзь прайшла пад будынкам i стала з расцяжкамi. Не паспелi i некалькi слоу прамовiць, як прыехала мiлiцыя i забрала 5 чалавек. Можа памыляюся наконт колькасцi, бо я вельмi усхвалявана падзеямi i усё неяк блытаецца у галаве.

    Meily:14:33, 24.05.2007

    Дадам яшчэ: сярод затрымлiваючых знаходзiуся летапiсец (гэбэшнiк з вiдэокамерай), якi руплiва працавау — здымау удзельнiкау акцыi. А потым ён прыйдзе дадому i будзе глядзець у вочы сваiм дзецям… Ну што ж зробiш — праца у чалавека такая — быць летапiсцам.

    hppnbbln2rn:16:06, 24.05.2007

    …Маёр Пятро Ленец сказаў, што інжынэр, які займаўся будынкам, раскажа моладзі пра тое, навошта разбураюць млын
    http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/5/d8c52e82-f47b-4cfb-9be0-806f9bb8aec5.html

    Отжечь в комментах

    #370470
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/05/24/ales-pushkin/

    Алесь Пушкін: “Калі сьцямнее, зладжу невялікі пэрфоманс”
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: анонсы, Гродно, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Алесь Пушкін, мастак зь вёскі Бобр, на пленэры “Мастакі супраць разбурэння Гародні” плянуе ня толькі маляваць, але й зладзіць пэрфоманс.

    «Маляваць я буду ўдзень, а калі сьцямнее, зладжу невялікі пэрфоманс. Называцца ён будзе «Захаваньне». Сцэнар наступны: мастак у сярэднявечным строі побач са сьцяною, на якую падаецца сьвятло, робіць шаманскія рухі. Затым захоўвае ў зямлі камень, або аскепак, ці капсулу. Хутчэй за ўсё прывязу з Бабра аскепак гербу. Гэта будзе сымбалізаваць захаваньне для будучых пакаленьняў энэргетыкі Старой Горадні. У ідэале ўсё адбудзецца пад сьпевы Віктара Шалкевіча».

    Наша сіла, рэзюмуе сп. Пушкін, у тым, што творчыя людзі аб’ядналіся дзеля такой вартай справы.

    Менскі мастак Аляксей Марачкін лічыць, што такім чынам мастакі падтрымаюць у першую чаргу моладзь, што бароніць старасьвеччыну Горадні. «Свой пратэст выкажам мастацкімі сродкамі», — зазначае сп. Марачкін. На яго думку, фармат клясычнага мастацкага плэнэру не зусім адпавядае заплянаванай акцыі ў Горадні:

    «Мы будзем працаваць адзін дзень, а не 3-4, але гэта ж будзе й незвычайны плэнэр».

    Мастак прыгадвае гісторыю, што здарылася зь ім у Гурзуфе ў 70-я гады. Ён маляваў старыя вулкі, што вельмі захапілі яго сваёй непаўторнасьцю. Мінак зрабіў яму заўвагу, маўляў, што вы гэтую старызну малюеце, даўно ўжо яе трэба было зруйнаваць. На пытаньне, чаму ж дагэтуль не зруйнавалі, месьціч адказаў:

    «У 20-я гады тут вядомыя расейскія мастакі малявалі, то пасьля гэтыя краявіды сталі гісторыяй і іх не даюць чапаць».

    Аляксей Марачкін упэўнены, што калі б не Напалеон Орда ды Язэп Драздовіч, сучасныя беларусы шмат бы чаго не пабачылі зь гістарычных помнікаў.

    // Наша Ніва

    

Просмотр 15 сообщений - с 61 по 75 (из 138 всего)
  • Для ответа в этой теме необходимо авторизоваться.