Гродно-колыбель революции

Главная Форумы Обо всем, кроме шашек Околошашечные темы Гродно-колыбель революции

Просмотр 15 сообщений - с 106 по 120 (из 138 всего)
  • Автор
    Сообщения
  • #370501
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/06/pikety-teper-i-v-spalnyh-rajjonah/#comments

    Пикеты: “теперь и в спальных районах”
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: анонсы, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Активисты кампании “Спасем Гродно от разрушения” подали заявку на проведение пикетов. Они просят городские власти разрешить 23-24 июня пикетирование в трех местах с тематикой “Проблемы и противоречия реконструкции старой части Гродно”.

    Поскольку ранее городские власти уже запрещали подобные пикеты, обосновывая это тем, что центр города не предназначен для проведения массовых мероприятий, молодежь предложила места для проведения пикетов в спальных районах города.

    Как говорится, ждем с моря привета…

    

    #370502
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/05/podgotovka-k-gorodskomu-referendumu-prakticheski-zavershena/

    Подготовка к городскому референдуму практически завершена
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

    10 июня общественность Гродно планирует утвердить список членов инициативной группы для проведения местного референдума по проблемам градостроительства и охраны исторического центра города. Для этого необходимо собрать подписи 10% избирателей Гродно (около 20 тысяч человек).

    Подготовительную работу планируется завершить до 10 июня, после чего в Гродненский горисполком будет передан список членов инициативной группы и вопросы, выносимые на местный референдум.

    
    3 Комментария
    daroha:5:49, 06.06.2007

    10% ad 315.000 nasielnictva = 31,5 tys. podpisau

    Провинциал:15:07, 06.06.2007

    2 daroha: usio pravilna — i niemauliat paviadziom (paniasiom) na referendum i niepaunahadovych… :)

    volk:18:58, 06.06.2007

    “10% ad 315.000 nasielnictva = 31,5 tys. podpisau”
    вычти несовершеннолетних, необладающих избир правом

    #370503
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/05/abaroncau-iznou-zatrymali/

    Абаронцаў ізноў затрымалі, каб ізноў адпусціць
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

    У Гродна 5 чэрвеня за распаўсюд улётак і налепак з інфармацыяй аб парушэннях заканадаўства падчас “рэканструкцыі” старой часткі горада былі затрыманыя Зміцер Лісіёнак і Сяржук, прозвішча якога ўдакладняецца.

    Затрыманне адбылося ў дзесяці метрах ад аблвыканкама. Па словах хлопцаў, з якімі ўдалося звязацца па тэлефоне, міліцыянты нечакана выскачылі з-за вугла, калі абаронцы шпацыравалі каля сцяны абласной адміністрацыі.

    А гэта значыць, мяркуюць абаронцы, што хутчэй за ўсё нехта з мінакоў, якія бачылі як яны раздаюць улёткі, патэлефанаваў у міліцыю. На дадзены момант затрыманыя знаходзяцца ў мясцовым РАУС.

    Тым часам прадстаўнікі грамадскасці сёння падалі заяўку на правядзенне інфармацыйнага пікету па пытаннях рэканструкцыі старой часткі Гродна. Заяўка пададзена на 23 і 24 чэрвеня. Месца — спальныя раёны горада. Адзначым, што летась улады не далі дазволу на правядзенне пікету ў цэнтры Гродна.

    // Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё

    P.S. Упэўнены, што ніхто там не тэлефанаваў, бо каля аблвыканкама стаіць некалькі відэа-камер…

    

    #370504
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/05/kepskija-%d1%9erazhanni-pakidae-goradnja/#more-2463

    “Кепскія ўражаньні пакідае Горадня”
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: отчёты, жызнь, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Хлопец з Салігорску, што прыязжджаў “бараніць Гродна ад руйнавання”, піша пра свае уражанні…

    З пятніцы да сёньняшняй раніцы быў у Горадні.

    1. Няма людзей (ня больш за 10).
    2. Няма людзей, здольных арганізаваць тую крупку, што там застаецца.
    3. Нават пры належнай арганізацыі — няма матэрыялаў.
    4. Акрамя адсутнасьці арганізатарскіх здольнасьцяў, у людзей ёсьць амбіцыі.

    Кепскія ўражаньні пакідае Горадня, людзі зь якімі прыйшлося быць разам, праўда, ня ўсё…

    Адзінае, што 17 чалавек (прычымсьці сярод іх ня было гарадзенцаў) — раздалі 400 улётак (якія, дарэчы, самім прыйшлося й друкаваць), павесілі расьцяжку (за якую нас і затрымалі). Мясцовыя дзеячы сьцярджаюць, што на выходных праблемами руйнваньня гораду можна не займацца, бо нічога не руйнуецца (выходныя ўрэшце рэшт!). Затое калі раздаеш улёткі, прыходіцца тлумачыць кожнаму, бо дагэтуль не было нармальнай інфармацыйнай кампаніі.

    Сабралі 780 подпісаў — колькасьць насельцтва 300 тыс. Мы ў Салігорску сабралі 1800 (насельніцтва — 100 тыс.), прычым з большага інтэрнацыянальнае. Друкаваць і ўдзельнічаць у акцыях мясцовыя камітэты / структуры не зьбіраюцца…

    Ды й увогуле складаецца ўражаньне, што лёс Горадні хвалюе ўсіх, акрамя саміх гарадзенцаў, якія то ня ў горадзе, то піва ў кавярні якой…

    // salihorsk

    Тое ж самае піша zmagarka у каментах:

    эх, ну не перажывай… наконт Горадні — тыя самыя ўражанні. колькі з імі абмяркоўвалі, што рабіць, як рабіць, у адказ толькі: “прыедзьце, павесце расцяжку, дапамажыце раздаць улёткі!”

    P.S. Напэўна, шмат у чым згаджуся — некалькі разоў казаў каардынатарам, што тэкст улёткі дрэнны бо неінфарматыўны, нават зрабіў новую ўлётку, расказаў, чаму яна лепшая. І што? Усё роўна напрацягу некалькіх тыдняў стары варыянт разыходзіцца па гораду. Тое ж самае з інфармаваннем пра акцыі, тое ж самае з планам дзеянняў, тое ж самае з падтрымкай harodnia.com і help-hrodna.info. Складваецца уражанне, што ўсе да таго зашуганыя, забітыя, безыніцыятыўныя, але ж — вумныя (!), што нават прыкра у гэтым горадзе жыць…

    upd.

    Дарэчы, вось што адказвае там жа ў каментах нехта з абаронцаў (ананімна):

    Калі да мяне знянацку раніцай прыходзяць госці, то на вялікі пачастунак звычайна могуць не разлічваць: выпадкова вечарам мае дзеці з’елі ўсе ласункі… Дый мне пасля цяжкага працоўнага тыдня хочацца адпачыць на выходных — нават калі я і апазіцыянер (а большасць апазіцыянераў у Гародні дзесьці працуюць). А калі б мы з вамі дамовіліся папярэдне, то разам бы закацілі ў Гародні такОе..! Загадзя спланаваныя акцыі заўсёды праходзяць паспяхова!

    
    6 Комментариев
    gogen:13:41, 05.06.2007

    дело в том, что в гродно давно нет гродненцев, разбежались давно во все стороны, потому что там действительно невозможно жить если ты что-то умеешь или хочешь чему-то научиться, так что или бухать или сваливать подальше от тотального гопничества. а где, например, главный опозиционер ? казалось бы, вот поле для выращивания кадров ан нет тишина…

    Konrad:14:49, 05.06.2007

    да вы задралі! панаедуць — потым пішуць усялякую бязглуздіцу:)

    litara:17:45, 05.06.2007

    У Гароднi вельмi дрэнна працуе iнфармаванне. Асабiста я з задавальненнем далучылася б да акцый ратавання горада. Не аднойчы пакiдала арганiзатарам свае кантактныя звесткi, аднак iнфармацыi нiякай.

    Дарашкевіч:2:03, 06.06.2007

    Дарагі Ванечка і іншыя маладафронтаўцы і ня меньш шаноўныя маладафронтаўкі, ратавальнікі вы нашыя, блін! Вы на экскурсію прыехалі і папіярыцца заадно, а не Гародню ратаваць. Бо калі б хацелі сапраўды зрабіць карысную справу, то зьвязліся б і спыталіся ЧЫМ дапамагчы і КАЛІ прыехаць. Займіцеся лепш стратэгічным плянаваньнем.

    daroha:5:45, 06.06.2007

    juli +10000000000

    p.s. skada, sto ja zaraz nia u horadni

    hppnbbln2rn:12:37, 06.06.2007

    2 Дарашкевіч:
    але ж каардынацыя сапраўды вельмі слабая.

    #370505
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/04/studehnty-bdehu-pishuc-lukashehnki-na-varvarstva-%d1%9elada%d1%9e-grodna/

    Студэнты БДЭУ пішуць Лукашэнкі пра варварства ўладаў Гродна
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, политика, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Студэнты 1-3-га курсаў факультэта Вышэйшая школа турызму Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта накіравалі адкрыты ліст да Лукашэнка А.Р. Ліст стаў адказам “на ганебныя дзеянні з боку прадстаўнікоў гарадзенскай улады у адносінах да нашай культурнай спадчыны – гістарычнага квартала г.Гродна”.

    “Дадзеным лістом мы, ніжэйпадпісаныя студэнты факультэту Вышэйшая школа турызму Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту, маем намер зьвярнуць Вашую ўвагу на варварскія спробы ўладаў гораду Гародня на чале з губернатарам Гарадзенскай вобласьці В.Саўчанка зьнішчыць цэлы комплекс унікальных помнікаў архітэктуры 18 — пачатку 19 стст., пазбавіўшы тым самым каралеўскі горад Гародня цэлай эпохі ягонага гістарычнага разьвіцьця.

    Парушаючы Законы “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці Рэспулікі Беларусь”, “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, пастанову “Аб ахове архэалягічных аб’ектаў пры правядзеньні зямельных і будаўнічых працаў”, дзейнічаючы насуперак падпісанаму Вамі Генеральнаму пляну разьвіцьця г. Гародня ад 28.07.2003 і не зважаючы на існаваньне прапанаванага грамадзкасьцю і падтрыманага менскімі архітэктарамі й супрацоўнікамі БелНДІП альтэрнатыўнага праекту рэканструкцыі Старой Гародні, гэтыя людзі ўжо санкцыянавалі разбурэньне ўчастку культурнага пласту 14 – 18 стст. на вуліцы Маставой, участку культурнага пласту 16 – 17 стст. ва ўсходняй частцы Савецкай плошчы, знос дому па адрасе вул. Урыцкага, 23, разбор брукаванкі 19 – пач. 20 стст., пашкоджаньне некалькіх будынкаў 18-19 стст.

    У далейшых плянах па перабудове дадзенага раёну Гародні стаіць зьнішчэньне цэлага гістарычнага кварталу – так званага Новага Сьвету, утворанага вуліцамі Міцкевіча – 17 верасьня – Дзяржынскага – Астроўскага, знос шэрагу будынкаў у квартале вул. Тэльмана – вул. Гараднічая – вул. Калючынская – вул. Кірава, рабурэньне ўнікальнага ў маштабе ўсяе Беларусі будынку ў стылі мадэрн па адрасе вул. Сацыялістычная, 44, а таксама частковае засыпаньне зямлёй ракі Гараднічанка.

    Усе згаданыя дзеяньні праходзяць пад прыкрыцьцём рэканструкцыі і рэстаўрацыі, аднак маюць на мэце будаўніцтва даходных муляжоў і вядуць да руйнаваньня Гародні, гораду з тысячагадовым багажом гісторыка-культурных традыцыяў ды помнікаў.

    Як патрыёты сваёй краіны й будучыя працаўнікі ў сферы турызму, мы не можам са спакойным сэрцам назіраць за тым, як на карысьць прыватным камерцыйным інтарэсам чыноўнікаў сьціраецца з твару зямлі культурная спадчына не толькі нашага народу, але і усяго чалавецтва.

    Мы ўпэўненыя, што ў сытуацыі, калі нашай роднай Беларусі можа быць нанесеная непапраўная шкода, Вы як кіраўнік дзяржавы ня маеце права заставацца ў баку і абавязаныя асабіста спрыяць неадкладнаму спыненьню злачынных дзеяньняў па разбурэньні Гародні, садзейнічаць наладжваньню адкрытага дыялёгу гарадзенскіх уладаў з прадстаўнікамі грамадзкасьці з мэтай пошуку кампрамісу ў пытаньні рэканструкцыі Старой Гародні і іншых гістарычна каштоўных раёнаў гораду”.

    // via milinkevich.org

    
    1 Комментарий
    Sieryj:8:28, 05.06.2007

    Nie tuda pishut..Nado mirovuju obshiestviennost’ podymat’.. V chiastnosti jynesko..

    #370506
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/04/ehkanomka-zdala-moladz/

    Эканомка здала моладзь
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, РАТУЙМА ГРОДНА!

    У Гродне пад час абароны будынка ХVIII стагоддзя затрыманы 8 актывістаў. Усе затрыманыя прыехалі бараніць старую частку Гродна з розных рэгіёнаў краіны.

    Васьмёра маладых актывістаў сёння раніцай падышлі да Флігеля Тызенгаўза — будынку XVIII стагодзя, над якім цяпер вядуцца працы па зносу. Акурат ў гэты час будаўнікі спрабавалі знішчыць рэшткі даху.

    Актывісты ўварваліся ў будынак і запатрабавалі спыніць разбурэнне. Будаўнікі выклікалі сённяшнюю гаспадыню будынку — эканомку гродзенскай праваслаўнай епархіі. Пасля непрацяглай дыскусіі з маладзёнамі эканомка выклікала міліцыю, якая і забрала актывістаў у мсяцовы РАУС.

    // Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё

    #370507
    vitasik
    Участник

    http://s13.ru/archives/1306#more-1306

    Защитников Старого Гродно снова задержали
    Автор: s13. 5-го Июня 2007 года, 08:52
    Кейворды: Гродно, такое было, проблемы, фото

    Вчера, 4 июня, около десяти человек задержали гродненские милиционеры у здания флигеля XVIII ст.

    Молодые люди едва успели подойти к флигелю, который сейчас разбирают строители. Юноши и девушки были задержаны лишь за то, что фотографировали рабочих, которые разрушали остатки крыши здания, и местных жителей, разбиравших строительный мусор и уносивших доски, рамы и фрагменты сантехнического оборудования.

    “Неожиданно подъехала машина с милиционерами, которые задержали молодых людей, доставили их в ОВД Ленинского района Гродно, взяли у юношей и девушек объяснения, а спустя два часа отпустили”, — сказал А.Залевский.

    По словам сотрудников милиции, молодых людей отвезли РУВД Ленинского района для выяснения личностей. Через некоторое время всех освободили без составления протоколов.

    Напомню, что 2 июня во время проведения акции на старом мосту было задержано 5 человек.

    Состояние флигеля на вчерашний день.



    Русское Интернет Телевидение
    Популярные каналы. Фильмы, новости, сериалы. Бесплатный кинозал.
    http://www.etvnet.ca — США и Канада Сайт знакомств LovePlanet.ru!
    Ищешь друга или подругу? Не хватает общения? Тогда тебе к нам на сайт…
    loveplanet.ru Реклама на Бегуне Стать партнером




    Комментариев: 3
    nick77
    5-го Июня 2007 года, 09:44

    Ребята, надо как-то шире обсуждать эту тему. Может поднимать эти вопросы на http://uvd.grodno.by или на http://gorod.grodno.by.
    Мы же смогли объединиться и выиграть ЗОЛОТО для детей. Даёшь ЗАЩИТУ городу!!!

    Аксакал Оглы
    5-го Июня 2007 года, 10:25

    Само бы развалилось через пару лет… да и не вписывалось оно как-то…. ИМХО, сохранить старинное здание в нашем городе можно, лишь превратив их в кабак или дебильный “игровой центр” типа “Мильён”!

    Прапорщик
    5-го Июня 2007 года, 12:27

    Можно обсудить здесь http://uvd.grodno.by/forum/viewtopic.php?t=213
    ближе к телу, господа

    Оставить комментарий

    trackback address

    There was an error with your comment, please try again.
    имя

    email (не будет опубликован)

    Адрес сайта

    Notify me of followup comments via e-mail

    #370508
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/02/zaderzhali-neskolkih-aktivistov/

    Задержали нескольких активистов
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, Гродно, жызнь, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Около восьми вечера стал свидетелем задержания молодых активистов кампании “Спасем Гродно”.

    Несколько человек на Советской площади раздавали листовки с приглашением прийти 4 июня утром к зданию по адресу Горького, 2 и защитить его от сноса. По непотвержденной информации, но с вероятностью 80%, именно в это время туда должны пригнать спецтехнику и начать работы.

    Около восьми вечера совершенно случайно находился внизу Старого моста с товарисчем, как раз обсуждая проблемы его и не только его “реконструкции”. Подняв голову на мост, заметили ребят, которые вывешивали на мосту растяжку.

    Провисела она около минуты, и вот почему. Внизу, по набережной прогуливался наряд, который по рации передал об активности на мосту. Ребята успели дойти до конца моста, как подъехал бобик, выпрыгнул мент со снятой растяжкой и начал что-то орать.

    В итоге 4-5 человек посадили в машину и увезли, по всей видимости, выяснять личности — это сейчас модно…

    Вывод. Товарищ! При вывешивании растяжек будь бдителен!

    
    5 Комментариев
    *go:21:48, 02.06.2007

    Ну я же говорил :(

    garadzensky:21:49, 02.06.2007

    помню мы на 19 мая вывесили на мост через дорого рядом со старым мостом б-ч-б из шариков надувных … пока ходили в магазин их уже сняли.(

    hppnbbln2rn:22:31, 02.06.2007

    У Горадні затрымалі пяцёх маладзёвых актывістаў
    субота, 2 чэрвеня 2007, 20:36
    Увечары моладзь на Старым мосьце цераз Нёман запаліла сьвечкі і разгарнула расьцяжку “Абарані свой горад!” Удзельнікаў акцыі затрымалі міліцыянты і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Сярод затрыманых — маладафронтаўцы, што прыехалі зь Менску.
    http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/6/C90EAEF4-A882-4B6A-9DE0-7C0238AD5799.html

    Sieryj:10:18, 03.06.2007

    Respekt:) Dziarzhava abarani Garodniu…Pryjedu, sam pajdu na most..

    hppnbbln2rn:10:19, 03.06.2007

    Затрыманых пратрымалі ў пастарунку 2 гадзіны і адпусьцілі без складаньня пратаколу.

    Отжечь в комментах

    #370509
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/08/polskoe-voevodstvo-zashhishhaet-grodno/

    Польское воеводство защищает Гродно
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, Гродно, PL, LT, UA, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Воевода польского воеводства Нижняя Силезия со столицей во Вроцлаве заявил сегодня, что направляет обращение в польское правительство, Евросоюз и ЮНЕСКО с призывом создать специальную международную комиссию в деле сохранения исторического центра Гродно, сообщает «Радыё Свабода».

    Воевода Кшиштоф Гжельчик во время специально созванной пресс-конференции заявил, что проинформировать международную общественность по поводу событий вокруг гродненского старого города его попросил Александр Милинкевич:

    «Господин Милинкевич просил заинтересовать этим делом польское правительство, но прежде всего соответствующие международные организации, и мы это делаем – знакомим с ситуацией министра культуры Польши, руководство Евросоюза с помощью наших депутатов Европарламента, а также ЮНЕСКО. Гродненские памятники – это наследие не только белорусской, но и мировой культуры. Надеюсь, местные власти Гродно изменят свой подход к ним».

    В пресс-конференции принял участие руководитель канцелярии премьер-министра Польши Адам Липинский, который подчеркнул, что польское правительство продолжает осуществлять «комплексную политику в отношении Беларуси»:

    «Беларусь – это страна, в которой полностью доминирует политический подход. Одни призывы к местным властям ничего бы не дали. Поэтому мы остаемся сторонниками комплексного подхода – это создания радио для Беларуси, телевидения, стипендиальных программ. Все это поможет усилить гражданское общество в Беларуси».

    Вроцлав имеет соглашение о партнерстве с Гродно, но все официальные отношения в рамках этого документа были приостановлены польской стороной после того, как от власти в Союзе поляков было отстранено руководство во главе с Анжеликой Борис.

    // Хартия97

    

    #370510
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/08/kira%d1%9enictvu-univehrsytehtu-zagadali-zymitavac-dyjaljog/

    Кіраўніцтву унівэрсытэта загадалі зымітаваць дыялёг
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: Гродно, жызнь, учеба, РАТУЙМА ГРОДНА!

    У Горадні адбыўся “круглы стол“, прысьвечаны спрэчнай рэканструкцыі гістарычнай забудовы. На яго не пусьцілі гісторыка Андрэя Вашкевіча і журналіста Алеся Залеўскага. Пазьней каля ўнівэрсытэту міліцыянты затрымалі Яраслава Грышчэню і Віктара Парнашова, якія раздавалі нумар газэты “Наша слова”, прысьвечаны гарадзенскай рэканструкцыі. Хлопцаў пратрымалі ў пастарунку прыблізна дзьве гадзіны.

    …Алеся Залеўскага не пусьцілі на круглы стол, і ён быў сьведкам, як прыбыла міліцыя. Якая была матывацыя, чаму не пусьцілі?

    “Матывацыя такая, што я ня ў сьпісе запрошаных, – расказвае Залеўскі. – Добра, тады каго і як запрашалі? А вось гісторыкаў, што маюць дачыненьне да гістфаку. Я спытаўся: а чаму ж журналісты ня маюць дачыненьня да таго, як абмяркоўваюць рэканструкцыю, якая датычыць кожнага жыхара Горадні?”

    Доктар гістарычных навук Краўцэвіч, аднак, трапіў на круглы стол, хоць на гістфаку не працуе.

    “Мяне прапусьцілі выпадкова: хлопец, які быў у ахове, ведае мяне асабіста, памятае, што я быў першым прарэктарам гэтага унівэрсытэту, – кажа Краўцэвіч. – Уражаньне ад круглага стала станоўчае. Чаму? Таму што кампанія моладзі і ўсіх абаронцаў гораду закончылася посьпехам. Мы паказалі сябе рэальнай сілай, грамадзтва паказала, што зь ім трэба лічыцца. Кіраўніцтву унівэрсытэту яўна загадалі зьверху зымітаваць дыялёг з грамадзкасьцю. Не прапусьцілі людзей, якія ствараюць сайт, прысьвечаны рэканструкцыі Горадні, абароне гораду”.

    Карэспандэнт:

    “Атрымліваецца, што гэта было мерапрыемства для галачкі?”

    Краўцэвіч:

    “Кіраўніцтва унівэрсытэту яўна не хацела весьці гэты круглы стол, таму што цяжка трымаць усё ў руках. Кіраваў дэкан гістфаку Ярмусік, распачынаў першы прарэктар Нечухрын, прысутнічаў абласны ідэоляг, і з гарвыканкаму — Дубавец. Увесь час было відаць, што яны баяцца выпусьціць з рук ініцыятыву.

    І напачатку яны сказалі пра мэту мерапрыемства: не пра праблемы рэканструкцыі Горадні пагаварыць, а — пра тое, каб студэнты і выкладчыкі не ангажаваліся па другі бок барыкады. Каб яны ня ўдзельнічалі ў барацьбе за нармальную рэканструкцыю, каб яны не паддаваліся “палітычным правакацыям”! Але я ў сваім выступе сказаў, што мы павінны быць удзячныя, павінны радавацца за такую моладзь. Вось старшы выкладчык гаворыць, што яму галава баліць за горад. Вам галава пабаліць і перастане, а яны змагаліся і выйграюць у некаторых момантах”.

    Калі карэспандэнт Свабоды хацеў сфатаграфаваць перад уваходам ва ўнівэрсытэт міліцыянта і распаўсюднікаў газэты “Наша слова”, мужчына ў цывільным схапіў яго за рукі, выхапіў фотаапарат. Чалавек гэты назваўся “пэнсіянэрам”, але супрацоўнікі ВНУ сказалі, што гэта — намесьнік начальніка унівэрсытэцкай аховы – адстаўнік.

    // Сяргей Астраўцоў, Радые Свабода

    

    #370511
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/07/kalja-grdu-zatrymany-dva-abaroncy/

    Каля ГрДУ затрыманы два абаронцы
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, Гродно, жызнь, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Затрыманы два абаронцы старога гораду.

    У 16.30 ля ўваходу ў галоўны корпус ГрДУ, дзе ў гэтыя хвіліны адбываецца круглы стол з удзелам гарадзенскіх чыноўнікаў і грамадскацсці горада, прысвечаны разбурянням Гродна, супрацоўнікі міліцыі затрымалі 2 маладых людзей, што раздавалі мінакам газету “Наша слова”. Нумар газеты ад 6 чэрвеня быў увесь прысвечаны вядомым падзеям.

    Па інфармацыі Паўла Мажэйка, маладзёны дастаўлены ў Ленінскі РАЎС. Таксама падчас затрымання дасталася карэсппандэнту Радые Свабода Сяргею Астраўцову — яго выганялі і заломвалі рукі супрацоўнікі аховы універа.

    P.S. Што за круглы стол, дарэчы, адкуль, хто арганізатар??

    
    9 Комментариев
    беларуска:22:24, 07.06.2007

    круглы стол ладзіў гістарычны факультэт, напэўна па замове ўладаў, каб сказаць, што “верным шляхам” ідуць рэканструктары. але ў іх не атрымалася. дарэчы на круглым стале вельмі частка гучала пра “пачвараў” інтэрнэту, якія “прыдумалі” вайну ў Гародні і вельмі абураліся тым, што дабраахвотнікі скакалі пад экскаватар, каб не знесцлі флігель 17 ст. а гістфак у той час ціха назіраў, як руйнуюць старую плошчу. А зараз праз год яны вырашылі наладзіць круглы стол. Якая аператыўнасць.
    Файны выступ быў Андрэя Чарнікевіча з дэмастрацыяй атыфактаў выкінутых на сметнік.
    Нармальна атрымаў Анісімаў, галоўны архітэктар, апраўдваўся што шмат добрага зрабіў для горада. але хіба не ведае, шт за такую дабрыню сажаюць.

    daroha:4:46, 08.06.2007

    budzie im nas sud
    koznamu

    Natalia:9:11, 08.06.2007

    Можно ли где-нибудь поподробнее узнать об этом круглом столе? Не прошу стенограмму, но хотя бы более-менее полную информацию о том, кто был и что говорил

    toleg:9:28, 08.06.2007

    Андрэй Чарнікевіч? О дык ен быў маім прэпадам на 2 курсе. Добры дзядька)

    UDAFF:11:46, 08.06.2007

    А я видел как их задерживали и все такое, то то блин этот придурошный дядька из охраны универа был такой насупившийся… гы! Все указания идут сверху… мусорам сказали задержать, вот они и задерживают.. работа у них такая, но что поделаешь, у нас ведь в стране власть свиней над стадом тупых овец… коих большинство, и в ГрГУ как раз в большинстве имено такой контингент и учится.. Одним либо пофигу, другие боятся, а третьи горой за батьку! А что? Он же стипендии на 5 тыс. поднял! !! Льготы отменяют… ах! Как жаль… Ну ничего, все равно зайцами ездили по городу, а в другие города зачем ездит? Нам такое не нада! Лучше у Гродна пасидець! На канцэрт За независимую Быдлорусь сходить! Так что мы хотим….?
    Хотим изменить психологию тупых овец? Хотим убрать с постов зажравшихся и не меннее тупых свиней? Сложно…. но хочется на
    деяться, что можнО!

    Кіраўніцтву унівэрсытэту загадалі зымітаваць дыялёг « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя навіны Гродна і рэгіёнаў:11:48, 08.06.2007

    […] У Горадні адбыўся “круглы стол“, прысьвечаны спрэчнай рэканструкцыі гістарычнай забудовы. На яго не пусьцілі гісторыка Андрэя Вашкевіча і журналіста Алеся Залеўскага. Пазьней каля ўнівэрсытэту міліцыянты затрымалі Яраслава Грышчэню і Віктара Парнашова, якія раздавалі нумар газэты “Наша слова”, прысьвечаны гарадзенскай рэканструкцыі. Хлопцаў пратрымалі ў пастарунку прыблізна дзьве гадзіны. […]

    кацярынка:15:22, 08.06.2007

    Гістфак вешаць трэба, усіх!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Млін, што яны за гісторыкі————-СОРАМ!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

    erte:16:09, 08.06.2007

    )

    Гецэвіч А.К.:16:14, 08.06.2007

    Не трэба блытаць розныя паняцці, той жа А. Чарнякевіч — таксама да гістфаку адносіцца, роўна як і А. Вашкевіч, Я. Лялевіч, А. Мялешка, П. Мажэйка і многія іншыя. А кацярыне трэба трымаць сябе у руках, хоць дзяўчатам часам гэта і цяжка.

    Отжечь в комментах

    #370512
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/07/i-umeret-za-ego-krasotu/#more-2492

    “И умереть за его красоту…”
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: жызнь

    Я обожаю свой Город, его улицы, его дома, его атмосферу, его людей. нет на этой планете Города прекрасней. и даже если кто-то хочет это изменить у них всё равно не получится. Гародня в наших сердцах!

    вчера гуляла первый раз за несколько месяцев. гуляла по настоящему-бродила не разбирая дороги,
    куда несут ноги,
    куда смотрят глаза,
    куда стремиться душа.
    хотелось петь, хотелось танцевать, но больше всего хотелось обнять это прекраснейшее место, проникнуть в каждый его уголок, насладиться каждым изгибом и умереть за его красоту…

    // ~ScitrusS

    
    4 Комментария
    кацярынка:18:13, 07.06.2007

    Вельмі шчырыя словы!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Дзякуй аўтару за іх. Проста вельмі прыемна бачыць, што ёсць людзі, якія шчыра любяць свой Горад. І пакуль гэтыя людзі будуць,Гародню не зруйнуюць.

    vgorb:4:55, 08.06.2007

    Зруйнуюць,зруйнуюць,калі нічога не рабіць…

    кацярынка:15:19, 08.06.2007

    Дык давайце рабіць!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Усе што можам

    Konrad:17:15, 08.06.2007

    Салідарна са словамі аўтаркі. Я таксама вельмі люблю Гародню — самы прыгожы горад нашай краіны. Шкада, што улады не могуць гэтага зразумець і спрабуюць знішчыць усё старажытнае, чым так Гародня прываблівае гарадзенцаў і гасцей горада. Думаю, што адна моладзь наўрад ці ўратуе горад. Неабходны намаганні ўсіх гарадзенцаў.

    Отжечь в комментах

    #370513
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/09/studenty-vysshejj-shkoly-turizma-napisali-lukashenko-o-varvarskih-dejjstvija-grodnenskih-chinovnikov/

    Студенты Высшей школы туризма написали Лукашенко о варварстве гродненских чиновников
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, учеба, туризм, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Студенты Высшей школы туризма Белорусского государственного экономического университета обратились к президенту страны А.Лукашенко в связи с разрушением зданий исторической части Гродно.

    В обращении, которое подписали 128 студентов, говорится о «варварских попытках властей города Гродно во главе с председателем Гродненского облисполкома Владимиром Савченко уничтожить целый комплекс уникальных памятников архитектуры XVIII — начала XIX веков, лишив тем самым королевский город Гродно целой эпохи его исторического развития».

    В письме приводятся факты нарушения законодательства, в том числе разрушения фрагментов культурного слоя XIV — XVIII веков на улице Мостовой и XVI — XVII веков в восточной части Советской площади, снос дома по улице Урицкого, 23, разбирание мостовой XIX — начала XX веков, а также повреждение нескольких зданий XVIII — XIX веков.

    “В дальнейших планах по перестройке этого района Гродно стоит уничтожение целого исторического квартала Новый Свет, создаваемого улицами Мицкевича — 17 сентября — Островского, снос ряда зданий в квартале улиц Тельмана — Городничанская — Колючинская — Кирова и разрушение уникального в национальном масштабе здания в стиле модерн по улице Социалистическая, 44.

    Все упомянутые действия проходят под прикрытием реконструкции и реставрации, однако имеют целью строительство доходных муляжей и ведут к разрушению Гродно, города с тысячелетним багажом историко-культурных традиций и памятников.

    Как патриоты своей страны и будущие работники в сфере туризма, мы не можем со спокойным сердцем наблюдать за тем, как в угоду частным интересам чиновников сносится с лица земли культурное наследие не только нашего народа, но и всего человечества”, — отмечается в обращении.

    // KM.RU

    #370514
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/09/u-goradni-zatrymanyja-fvjachorka-i-ssvidzerski/#more-2506

    У Горадні затрыманыя Ф.Вячорка і С.Сьвідзерскі
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: новости, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

    Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі затрымалі моладзевых актывістаў Франака Вячорку і Сьцяпана Сьвідзерскага. У хлопцаў знайшлі налепкі: “Руйнаваць не будаваць”, “Гародню зьнішчаюць, а табе ўсё роўна?», “Губляем старую Гародню”.

    Хлопцаў трымаюць у міліцыі Ленінскага раёну Горадні. Іх дапытваюць супрацоўнікі міліцыі і КДБ. Франак Вячорка паспеў паведаміць “Свабодзе”, што міліцыянты казалі яму, што на хлопцаў складуць пратаколы і перададуць іх для разгляду ў суд.

    У Горадні штодня міліцыянты затрымліваюць моладзевых актывістаў дэмакратычнага руху, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра зьнішчэньне гістарычных культурных помнікаў гораду.

    // Любоў Лунёва, Радые Свабода

    upd.
    Усіх адпусцілі. Франак Вячорка:

    «Мы былі затрыманыя на дзве гадзіны. На нас былі складзеныя пратаколы, узялі тлумачэнні і мы былі адпушчаныя. Зараз працягваецца «расклейкавая кампанія». Плануецца зрабіць некалькі перфомансаў і невялікіх акцыяў».

    Моладзевыя акцыі працягнуцца і заўтра. А сёння ў Гродне пройдзе канцэрт Лявона Вольскага. Таксама ў горадзе пачнецца пленэр мастакоў. // belradio.fm

    
    1 Комментарий
    gogen:22:56, 09.06.2007

    где пройдут акции? почему никакой информации?

    Отжечь в комментах

    #370515
    vitasik
    Участник

    http://blog.grodno.net/2007/06/10/anshlag-u-ljavona/
    Аншлаг у Лявона
    Автор: hppnbbln2rn
    Рубрики: фото, отчёты, музыка

    Учора адбыўся акустычны канцэрт Лявона Вольскага з сэрыі “Музыкі супраць руйнаваньня Гродна”. Заля была забітая людзьмі пад завязку, выпацелі ўсё выдатна :) Нават Мілінкевіч, які нечакана з’явіўся разам з жонкай. Але канцэрт таго каштаваў.
    3 Комментария
    Alconafft:15:44, 10.06.2007

    Опа! А рядом с “тем” Милинкевичем, случайно не ВВ Милинкевич?

    knopych:20:45, 10.06.2007

    фотки супер супер. жене и юле бальшое спасибо

    non:21:05, 10.06.2007

    Точно рядом мой бывший учитель физики

    Отжечь в комментах

Просмотр 15 сообщений - с 106 по 120 (из 138 всего)
  • Для ответа в этой теме необходимо авторизоваться.